Вайна Расеі супраць Украіны ўжо прынесла неймаверныя пакуты: дзесяткі тысяч людзей загінулі, былi паранены або прапалі бязь вестак, мільёны перамешчаны, і незлічоная колькасць людзей пацярпелi ад гуманітарнага крызісу. На фоне вялікіх страт чалавечага жыцця і сродкаў да існавання патэнцыйныя страты ў галіне культуры і навукі могуць здацца трывіяльнымі. Хоць гуманітарная дапамога і міратворчая дзейнасць павінны мець прыярытэт, важна таксама прызнаць катастрафічныя наступствы вайны для мастацтва і навукі ва Ўкраіне, Расіі і Беларусі. Ва Ўкраіне вайна ўяўляе сабой непасрэдную, фізічную небяспеку для мастакоў, навукоўцаў і вынікаў іх працы –– матэрыяльных або лічбавых. У Расеі і Беларусі крытычная культурная і навуковая праца знаходзіцца пад пагрозай цэнзуры з прычыны прымусовага закрыцця апазіцыйных СМІ, законаў, якія забараняюць антываенную дзейнасць, росту хвалі арыштаў і крымінальных прысудаў, а таксама патэнцыйнага частковага або поўнага адключэння ад глабальнага Інтэрнэту. Будучыня, у якой з гэтых сфер можна будзе шукаць новыя сэнсы, знаходзiцца на адлегласцi. Але дзеля таго, каб у гэтай будучыні быў шанец, культурная і навуковая праца павінны выжыць у сучаснасным свеце і перажыць яго.

“For Future Use” — гэта лічбавы архіў для рукапісаў, мастацкіх твораў і іншых неапублікаваных творчых або інтэлектуальных прац тых, каго закранула вайна. Непрадказальная сітуацыя ва Ўкраіне і Расіі развіваецца хутка i робiць ацэнку рызыкі складанай. Мастакі і навукоўцы могуць раптам страціць доступ да фізічнага або лічбавага сховішча. У мэтах уласнай бяспекі ім можа спатрэбіцца выдаліць матэрыялы, якія захоўваюцца на тэлефонах і кампутарах. Мэта праекта “For Future Use” — прапанаваць бяспечную, прафесійную i архіўную ахову матэрыялаў, якія маюць культурную і інтэлектуальную значнасць. Каманда рэдактараў-навукоўцаў і лічбавых архівістаў працуе над набыццём і праектаваннем гэтых матэрыялаў. Аўтары могуць вызначыць умовы, на якіх яны даюць доступ да сваіх архіваў альбо адмаўляюць у iм. Такiм чынам, архіў можна выкарыстоўваць у розных мэтах: як надзейнае рэзервовае сховiшча для нестабiльнай сучаснасцi, магчымасць паставіць сваю працу ў дыялог з іншымі творамі сучаснага мастацтва або навукі з пацярпелых рэгіёнаў, цi нават магчымасць карыстацца архiвам ў якасці пляцоўкі для публікацыяў.

Падрыхтоўка да найгоршага сцэнару можа быць псіхалагічна цяжкай, але архіў заснаваны на надзеі, што дасягненні як мінулага, так і сучаснасці могуць зрабіць лепшую будучыню магчымай.

Iнфармацыйна-асветніцкая праца з'яўляецца важнай умовай поспеху праэкта “For Future Use”. Мы заклікаем Вас звязацца з мастакамі або навукоўцамі, чые творы, на вашу думку, павінны быць захаваны ў архіве. Калі ласка дасылайце запыты на email forfutureuseproject@protonmail.com з любымі пытаннямі або рэкамендацыямі.